З 4 лістапада па 26 снежня 2022 года праходзіў раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”. У выставе-конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы
з устаноў адукацыі раёна.
Лепшыя работы пераможцаў раённага конкурсу накіраваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў.