Конкурсы

Парадак правядзення

раённага этапу рэспубліканскай

выставы-конкурсу

дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” (далей – выстава-конкурс), прысвечаны  
140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы
і Якуба Коласа, праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны;

1.2. Асноўнымі задачамі выставы-конкурсу з’яўляюцца:

          прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі                         праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў                         Янкі Купалы і Якуба Коласа;

развіццё дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўстановах агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці;

          выяўленне і падтрымка юных талентаў;

1.3. Выстава-конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце
ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях:

“Ілюстрацыя”;

“Кніжная вокладка”;

“Буктрэйлер”;

“Анімацыя”;

“Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”.

2. Патрабаванні да конкурсных работ

2.1. На выставу-конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы традыцыйнага і сучаснага напрамку;

2.2. У творчых работах аўтарам прапануецца раскрыць тэмы,                          якія сустракаюцца ў творах Янкі Купалы і Якуба Коласа: родны край, прырода, каханне, абрады, казкі, вобразы герояў твораў і інш;

2.3. На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку памерам 5х10 см з наступнымі звесткамі:

назва работы;

прозвішча, імя, узрост аўтара (у калектыўных работах указваюцца                   ўсе аўтары);

назва аб’яднання па інтарэсах;

прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);

назва ўстановы адукацыі.

Этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца
на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле.

Да кожнай творчай работы прапануецца падабраць некалькі радкоў              з вершаў ці прозы пісьменнікаў, размясціць іх разам з этыкеткай                      (дадатак 1);

2.4. Жывапісныя і графічныя работы могуць быць выкананы                     ў розных тэхніках і любымі матэрыяламі: акварэль, гуаш, алей, туш, каляровыя алоўкі, пастэль і інш. Памер работ: аркуш не болей чым 50х70 см. Работы на выставу-конкурс прымаюцца неаформленымі;

2.5. Дэкаратыўна-прыкладныя работы могуць быць выкананы                             ў розных відах і тэхніках прыкладнога мастацтва (ткацтва, вышыўка, скульптура, кераміка, выцінанка, роспіс, саломапляценне, разьба па дрэве, тэкстыльная лялька і інш.);

2.6. Буктрэйлеры павінны прадстаўляцца ў распаўсюджаных відэафарматах (Windows Media Video, MPEG 1-4, DivX, AVI), працягласць – да 3-х хвілін. Удзельнікі вывучаюць існуючыя буктрэйлеры                                        і, абапіраючыся на гэты вопыт, ствараюць свой уласны ролік,                                       які мае арыгінальны сюжэт і аўтарскае бачанне, дакладна пастаўленую мэту ў прэзентацыі літаратурнага матэрыялу;

2.7. Анімацыйныя фільмы могуць быць выкананы ў графічнай
і аб’ёмнай мультыплікацыі (пластылінавая анімацыя, маляваная анімацыя, змешаная тэхніка, лялечная анімацыя, Flash-мультыплікацыя). Работа павінна мець тытры, у якіх указваецца назва, аўтар(ы), выкарыстаныя матэрыялы, месца і год выпуску. Не разглядаюцца прэзентацыі, відэа, слайд-шоў, дыяфільмы, фотафільмы. Працягласць фільма – не больш                       за 5 хвілін.

3. Умовы правядзення выставы-конкурсу

3.1. Выстава-конкурс праводзіцца з 2 мая па 1 жніўня 2022 года;

3.2. Для ўдзелу ў раенным этапе выставы-конкурсу неабходна
да 1 жніўня 2022 года ў электронным выглядзе накіраваць заяўку                     на ўдзел, этыкетку і фотаздымак працы на электронную пошту: centr1955@tut.by (дадатак 2);

Конкурсныя работы прымаюцца па адрасу: 222201, г. Смалявічы,               вул. Савецкая, д.119, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Смалявіцкага раёна», тэлефон 80177625709;

3.3. Для ўдзелу ў намінацыях “Буктрэйлер” і “Анімацыя” творчыя праекты і суправаджальныя заяўкі (намінацыя; назва конкурснай работы; адпаведныя радкі з вершаў ці прозы пісьменнікаў; прозвішча, імя аўтара; узрост; аб’яднанне па інтарэсах; установа адукацыі; прозвішча, імя, імя                  па бацьку кіраўніка) загружаюцца ў воблака. Спасылка накіроўваецца                       ў тэрмін да 1 жніўня 2022 года на электронны адрас: centr1955@tut.by;

          3.4. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6 – 9 гадоў, 10 – 13 гадоў, 14 – 18 гадоў.

4. Парадак ацэнкі работ

          4.1. Работы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

захаванне беларускіх народных рамёстваў;

кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;

спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучаснай культуры;

арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення;

4.2. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы;

4.3. Пераможцы раённага этапу выставы-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама.           Лепшыя работы прадстаўляюць раён на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”.